аскабё́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аскабё́л аскабё́лы
Р. аскабё́ла аскабё́лаў
Д. аскабё́лу аскабё́лам
В. аскабё́л аскабё́лы
Т. аскабё́лам аскабё́ламі
М. аскабё́ле аскабё́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аскаба́лак ’абыякава ці выпадкова адсечаны невялікі кавалак дрэва’, аскабо́лак (Янк. II), осокоба́лок (Лун.), аскабёл (Бяльк.); ад гэтага пераносныя значэнні пра чалавека (БРС), вялікую лусту хлеба (Бір. дыс.). Утворана паводле таго ж тыпу, што абломак, асушак, атопкі ад дзеяслова *аскабаліць (*оскобълити) і аскабёл — ад яго варыянта *аскабеліць (*оскобьлити). Гэтыя дзеясловы, паралельныя да рус. оскоблить, маюць другасныя (устаўныя) ъ, ь; яны ўтвораны ад назвы прылады скобля (магчыма, спачатку ўтвораны бяспрэфіксны дзеяслоў скоблити), што ўзыходзіць да і.-е. *(s)kobh‑ (Покарны, 930–931) і суфіксальнага ‑l‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 156). Супрун, Рэгіян. асабл. (Гомель) 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)