асвятлі́ць, -вятлю́, -ве́тліш, -ве́тліць; -ве́тлены; зак.

1. каго-што. Зрабіць светлым; накіраваць святло на каго-, што-н.; напоўніць святлом.

А. памяшканне.

Усмешка асвятліла твар хлопчыка (перан.).

2. перан., што. Растлумачыць, падрабязна расказаць пра што-н.

А. падзеі дня.

А. пытанне.

|| незак. асвятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асвятле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвятлі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асвятлю́ асве́тлім
асвятлі́м
2-я ас. асве́тліш
асвятлі́ш
асве́тліце
асветліце́
3-я ас. асве́тліць
асвятлі́ць
асве́тляць
асвятля́ць
Прошлы час
м. асвятлі́ў асвятлі́лі
ж. асвятлі́ла
н. асвятлі́ла
Загадны лад
2-я ас. асвятлі́ асвятлі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час асвятлі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асвятлі́ць сов.

1. прям., перен. освети́ть;

ля́мпа ~лі́ла пако́й — ла́мпа освети́ла ко́мнату;

а. твар ліхта́рыкам — освети́ть лицо́ фона́риком;

а. стано́вішча — освети́ть положе́ние;

2. спец. (сделать прозрачным) осветли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвятлі́ць, асвятлю, асветліш, асветліць; зак., каго-што.

1. Зрабіць светлай якую‑н. прастору; напоўніць святлом памяшканне. Мігун не вытрымаў і асвятліў мясцовасць ракетай. Алешка. З горна, як агнявая птушка, узляцела полымя, сыпанула іскрамі ў столь, зашумела і асвятліла кузню чырвоным бляскам. Чарнышэвіч. // Накіраваць святло на які‑н. прадмет, зрабіць яго бачным. [Цётка Марына] з ліхтаром нахілілася да.. [Раманенкі], асвятліла яго твар. Шамякін. // перан. Ажывіць, зрабіць радасным, вясёлым. Танкіст-музыка, як дзяўчына, Усмешкай твар свой асвятліў. Колас.

2. Забяспечыць асвятляльнымі прыстасаваннямі, прыборамі, устаноўкамі; правесці электрычнае святло. Асвятліць вуліцу. Асвятліць дом.

3. перан. Падрабязна расказаць пра што‑н., растлумачыць, зрабіць агляд чаго‑н. Асвятліць падзеі тыдня. □ [Лізунок:] — Вось, таварышы, дазвольце вам тое-сёе сказаць і, як кажуць, асвятліць пытанне, каб была нейкая яснасць. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

освети́ть сов.

1. асвяці́ць, асвятлі́ць;

освети́ть доро́гу фонарём асвяці́ць (асвятлі́ць) даро́гу ліхтаро́м;

2. перен. (объяснить) асвятлі́ць;

освети́ть положе́ние асвятлі́ць стано́вішча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

осветли́ть сов. (сделать прозрачным) спец. асвятлі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да асвятліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́тлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвятліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распраме́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Асвятліць чым‑н. Сонца распраменіла наваколле. // звычайна ў форме дзеепрым.; перан. Ажывіць, асвятліць якім‑н. пачуццём, настроем і пад. Вера з Максімам сядзелі ўжо на канапе. Максім трымаў яе за руку, глядзеў у распрамененыя радасцю вочы і ўсё расказваў, расказваў. Машара.

2. Зак. да распраменьваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́тлены

1. прям., перен. освещённый;

2. спец. осветлённый;

1, 2 см. асвятлі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)