асво́йвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асво́йваюся асво́йваемся
2-я ас. асво́йваешся асво́йваецеся
3-я ас. асво́йваецца асво́йваюцца
Прошлы час
м. асво́йваўся асво́йваліся
ж. асво́йвалася
н. асво́йвалася
Загадны лад
2-я ас. асво́йвайся асво́йвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час асво́йваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асво́йвацца несов., возвр., страд. осва́иваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асво́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асвоіцца.

2. Зал. да асвойваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асво́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

Прывыкнуць да чаго-н.

А. ў новым асяроддзі.

|| незак. асво́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осва́иваться

1. (в незнакомой среде) асво́йвацца, прывыка́ць (да чаго);

2. (приобретать навык) асво́йвацца; нало́жвацца (да чаго);

3. страд. асво́йвацца; см. осва́ивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвыка́ть несов.; обвыка́ться прост. прывыка́ць, прызвыча́йвацца, асво́йвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; агле́дзься; зак.

1. Паглядзець вакол сябе.

А. па баках.

2. перан. Звыкнуцца з новымі абставінамі, людзьмі; асвойвацца.

Не паспелі а., і зноў у дарогу.

3. Хапіцца, пачаць шукаць; заўважыць што-н.

Уцякай хутчэй, пакуль не агледзеліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прижива́ться несов.

1. прыжыва́цца; (осваиваться) асво́йвацца; (привыкать) прывыка́ць;

2. (о растениях) прыжыва́ць, прыжыва́цца; (приниматься) прыма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Со́біць, звычайна безасабовае со́біла ‘прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што-небудзь нечаканае’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Янк. 3.), ‘прышлося, выпала’ (Варл.). Укр. собічити ‘прысвойваць’, рус. со́бить ‘запасіць, збіраць’, со́биться ‘збірацца, рыхтавацца’, польск. sobić ‘запасіць, збіраць; прысвойваць’, чэш. sobiti(si) ‘прысвойваць’, серб.-харв. sobičati se ‘асвойвацца, прывыкаць (да горада, людзей)’. Ад займенніка сабе (гл.), параўн. Махэк₂, 565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цаліна́, ‑ы, ж.

1. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля. На ўзаранай і шчодра ўгноенай попелам цаліне закаласілася жыта, проса, авёс, ячмень. В. Вольскі. // Разм. Цалінныя землі, пераважна Сібіры і Казахстана, якія пачалі інтэнсіўна асвойвацца ў 50‑я гады 20 ст. Ідуць шафёры і шахцёры, Геолагі свідруюць горы, Гідролагі шукаюць брод, І кожнаму — па дваццаць год. А нашы дочкі і сыны нам пішуць пісьмы з цаліны. Грахоўскі.

2. Тое, што і цалік. Снежная цаліна. □ Праваднік вядзе іх [партызан] патаемнымі мясцінамі, дзе малапрыкметнай сцежкай, а дзе проста цаліной. Кулакоўскі. — Вось зайчык бег, — паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты. Брыль.

3. перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго‑н. Аўтар [Карпаў У.] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)