асацыя́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.
Навуковая а.
2. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі і пачуццямі, пры якой адно выклікае другое.
А. па падабенстве.
|| прым. асацыяцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асацыя́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
асацыя́цыя |
асацыя́цыі |
| Р. |
асацыя́цыі |
асацыя́цый |
| Д. |
асацыя́цыі |
асацыя́цыям |
| В. |
асацыя́цыю |
асацыя́цыі |
| Т. |
асацыя́цыяй асацыя́цыяю |
асацыя́цыямі |
| М. |
асацыя́цыі |
асацыя́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
асацыя́цыя ж., в разн. знач. ассоциа́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асацыя́цыя, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.
2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін.
3. Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.
[Лац. associatio — злучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эспера́нта-асацыя́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
эспера́нта-асацыя́цыя |
эспера́нта-асацыя́цыі |
| Р. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цый |
| Д. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цыям |
| В. |
эспера́нта-асацыя́цыю |
эспера́нта-асацыя́цыі |
| Т. |
эспера́нта-асацыя́цыяй эспера́нта-асацыя́цыяю |
эспера́нта-асацыя́цыямі |
| М. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цыях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ассоциа́ция в разн. знач. асацыя́цыя, -цыі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Апана́с, пана́с ’гульня ў жмуркі’, ’той, хто жмурыць’ (Нас.). Укр. панас ’тс’. Сучасная асацыяцыя з уласным імем, магчыма, другасная. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барве́нак, барвінок, барвінец, барві́нок ’кветка Vinca minor L.’ (Кіс., Сцяц., Бесар., Булг., Бейл.). Рус. барви́нок, барвено́к, укр. барві́нок, берві́нок і г. д. З польск. barwinek < чэш. barvínek < ням. Bärwinkel, Beerwinck < лац. pervinca ’тс’. Бел. барві́нец, укр. барві́нець — асацыяцыя да вяне́ц, віне́ць; барвінок і да т. п. — асацыяцыя да вяно́к. Бернекер, 44; Корбут, PF, 4, 428; Фасмер, 125; Брукнер, 17; Махэк₁, 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бра́мка ’штыфтык у стрэльбе, на які надзяецца пістон’ (Некр., Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, дээтымалагізаванае слова (асацыяцыя да бра́ма, бра́мка ’вароты, фортка’). Па паходжанню тое ж самае, што і бра́нтка (гл.) < польск. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гардзі́на 1 (БРС). Рус. гарди́на ’тс’, укр. гарди́на. Запазычанне з ням. Gardine ’тс’ (франц. courtine). Гл. Фасмер, 1, 393. Шанскі (1, Г, 29) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова (у форме гордина) было ўжо ў Пятроўскую эпоху і вядома, прынамсі, з 1709 г. Можна меркаваць, што бел. слова (як і ўкр.) запазычана непасрэдна з рус. мовы.
Гардзі́на 2 ’карціна, малюнак’ (Бяльк.). Азванчэннем зычных к і ц узнікла з карціна; пры гэтым, магчыма, пэўны ўплыў мела, здаецца, і асацыяцыя са словам тыпу рус. гарди́на (асацыяцыя, так сказаць, «па функцыі» або лепш «па месцу»: тое, што вісіць на сцяне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)