аса́дкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аса́дкавы аса́дкавая аса́дкавае аса́дкавыя
Р. аса́дкавага аса́дкавай
аса́дкавае
аса́дкавага аса́дкавых
Д. аса́дкаваму аса́дкавай аса́дкаваму аса́дкавым
В. аса́дкавы (неадуш.)
аса́дкавага (адуш.)
аса́дкавую аса́дкавае аса́дкавыя (неадуш.)
аса́дкавых (адуш.)
Т. аса́дкавым аса́дкавай
аса́дкаваю
аса́дкавым аса́дкавымі
М. аса́дкавым аса́дкавай аса́дкавым аса́дкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вулканаге́нна-аса́дкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вулканаге́нна-аса́дкавы вулканаге́нна-аса́дкавая вулканаге́нна-аса́дкавае вулканаге́нна-аса́дкавыя
Р. вулканаге́нна-аса́дкавага вулканаге́нна-аса́дкавай
вулканаге́нна-аса́дкавае
вулканаге́нна-аса́дкавага вулканаге́нна-аса́дкавых
Д. вулканаге́нна-аса́дкаваму вулканаге́нна-аса́дкавай вулканаге́нна-аса́дкаваму вулканаге́нна-аса́дкавым
В. вулканаге́нна-аса́дкавы (неадуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавага (адуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавую вулканаге́нна-аса́дкавае вулканаге́нна-аса́дкавыя (неадуш.)
вулканаге́нна-аса́дкавых (адуш.)
Т. вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавай
вулканаге́нна-аса́дкаваю
вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавымі
М. вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавай вулканаге́нна-аса́дкавым вулканаге́нна-аса́дкавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аса́дкавы, -ая, -ае.

1. гл. асадак.

2. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

Асадкавыя горныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напластава́нне, -я, н.

1. гл. напластаваць.

2. мн. -і, -яў. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў.

Напластаванні зямной кары.

Геалагічныя напластаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літало́гія, ‑і, ж.

Аддзел геалогіі, які вывучае асадкавыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да асадку (у 1 знач.). Асадкавы слой.

2. Спец. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў і наступнага іх ушчыльнення і змянення. Асадкавыя горныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напластава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.

2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.

3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дак, ‑дку, м.

1. Драбнюткія частачкі якога‑н. рэчыва, якія выдзеліліся з раствору, вадкасці і аселі на дно. І вось чалавек ля горна зняў з сагана зусім круглую бутэльку з вузкім рыльцам, ускалаціў нейкі асадак і паказаў чалавеку з паласой. Караткевіч.

2. перан. Цяжкае, непрыемнае пачуццё, якое застаецца пасля якой‑н. непрыемнай размовы, падзеі і пад. Словы маці неяк ураз змылі ўвесь той непрыемны асадак на душы. Шамякін. На сэрцы.. [Віталя] застаўся нейкі, трывожны асадак. Васілёнак. [Сцепуржынскі].. пасмялеў. Аднак жа брыдкі асадак страху і прыкрасці ў яго астаўся. Чорны.

3. звычайна мн. (аса́дкі, ‑аў). Спец. Горныя пароды, якія ўтварыліся некалі на дне былых вадаёмаў шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў; асадкавыя горныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Група свойскай жывёлы аднаго віду і агульнага паходжання, якая адрозніваецца ад іншых груп пэўнымі прыкметамі. Бельгійская парода коней. □ — Надышоў час укамплектаваць ферму авечкамі танкаруннай пароды. Стаховіч. Макарыха выцягнула з воза пеўня, развязала ногі і крылы, апусціла на зямлю. — Во, на развод прывезла, галанскай пароды. Асіпенка. // Разнавіднасць жывёл, якія сваімі асаблівасцямі ці агульнымі прыкметамі адрозніваюцца ад іншых жывёл. Парода сумчатых з’яўляецца адной з самых старадаўніх і яшчэ цяпер захавала некалькі відаў, да якіх належыць, напрыклад, вядомы аўстралійскі кенгуру. Маўр. // Разм. Пародзістасць. Ды пароды дужае Быў армейскі конь, Не сканаў асуджаны Куляю на скон. Куляшоў.

2. Разнавіднасць раслін. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, то шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч. // Сорт, гатунак раслін. Вывесці новую пароду вішань.

3. Разм. Катэгорыя людзей з якімі‑н. характэрнымі рысамі. Стары.. быў з пароды тых вясковых людзей, якія ніколі табе не пакажуцца адразу. Карпюк. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. // Вонкавы выгляд, склад цела чалавека. Гэта быў мужчына вельмі мажны, высокі, з вялікімі рукамі, з буйнымі рысамі твару, непаваротлівы і, нават, здавалася, нясмелы, як гэта звычайна бывае ў людзей такой пароды. Скрыган.

4. Разм. Род, сям’я, радня. [Андрэй:] — Уся ваша парода корзунаўская такая. П. Ткачоў. Два маленькія худзенькія хлапчукі, зусім не падобныя на свайго асілка-бацьку. Толькі чорныя такія ж. «Штось цыганскае ў іх народзе», — гаварылі ў вёсцы. Шамякін.

5. Уст. Прыналежнасць да якой‑н. сацыяльнай групы; сацыяльнае паходжанне. Дваранская парода. □ [Сцяпан:] — Прыйдзе звод на кожнага, хто ў кулацкай народзе ходзіць. Лынькоў.

6. Мінерал або сукупнасць мінералаў, якія з’яўляюцца састаўной часткай зямной кары. Горкая парода. Цвёрдыя пароды. // Мінерал, які змяшчае ў сабе які‑н. больш каштоўны карысны выкапень.

7. О Бітумінозныя пародыасадкавыя горныя пароды (пяскі, пясчанікі, вапнякі і інш.), у якіх ёсць прыродны бітум. Мацярынская парода — верхні слой горных парод, на якім пад уздзеяннем біялагічных і біяхімічных працэсаў, а таксама пад уплывам дзейнасці чалавека адбываецца ўтварэнне глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)