аса́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аса́дка аса́дкі
Р. аса́дкі аса́дак
Д. аса́дцы аса́дкам
В. аса́дку аса́дкі
Т. аса́дкай
аса́дкаю
аса́дкамі
М. аса́дцы аса́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аса́дка ж.

1. наса́дка; приса́дка;

2. опра́вка, обрамле́ние ср.;

3. устано́вка;

1-3 см. асадзі́ць I;

4. уст. (письменная принадлежность) ру́чка;

5. в др. знач. оса́дка;

падму́рак даў ~ку — фунда́мент дал оса́дку;

распа́лены мета́л лёгка дае́ ~кутех. раскалённый мета́лл легко́ даёт оса́дку;

парахо́д з невялі́кай ~кай — парохо́д с небольшо́й оса́дкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць ​1 (у 1 знач.).

3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.

4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.

5. Тое, што і асада ​2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асадка, рамка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

оса́дка ж.

1. (почвы, стены) аса́дка, -кі ж., асяда́нне, -ння ср.;

2. (судна) аса́дка, -кі ж.;

3. (в кузнечном деле) аса́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проса́дка спец. праса́дка, -кі ж., аса́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

углубле́ние ср.

1. (действие) паглыбле́нне, -ння ср.;

2. (впадина) заглыбле́нне, -ння ср., упа́дзіна, -ны ж., запа́дзіна, -ны ж., я́ма, род. я́мы ж., я́мка, -кі ж.;

3. мор. аса́дка, -кі ж., заглыбле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наса́дка ж.

1. (действие) аса́джванне, -ння ср., аса́дка, -кі ж.; наса́джванне, -ння ср.; устыка́нне, -ння ср.; начэ́пліванне, -ння ср.;

2. (действие) прышыва́нне, -ння ср., прышы́ўка, -кі ж.; см. наса́живатьII;

3. (насаженная часть прибора, инструмента) наса́дка, -кі ж.;

4. (наживка) рыб. наса́дка, -кі ж.;

5. хим. наса́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)