асабі́сты, -ая, -ае.

1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы.

Асабістая бібліятэка.

Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

Асабістая крыўда.

Асабістае шчасце.

Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

А. прыклад.

Асабістая ініцыятыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самоли́чный асабі́сты;

самоли́чное прису́тствие асабі́стая прысу́тнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асабі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць пэўнай асобе, якім карыстаецца гэта асоба. Асабістая ўласнасць, бібліятэка, зброя, думка. Асабісты вопыт. // Прызначаны для абслугі якой‑н. асобы. Асабістая ахова. Асабісты прадстаўнік. Асабісты сакратар. // Уласцівы пэўнай асобе. Асабісты недахоп. Асабістыя якасці, перажыванні.

2. Які датычыцца якой‑н. асобы, закранае яе інтарэсы. Асабістая крыўда. Асабістыя правы грамадзян. Асабістая патрэба. // Звязаны з прыватным, сямейным жыццём, з прыватнымі, сямейнымі адносінамі пэўнай асобы. Асабістае шчасце. / у знач. наз. асабі́стае, ‑ага, н. Гарманічнае спалучэнне асабістага з грамадскім. // Які накіраваны на пэўную асобу, закранае яе. Асабістая знявага. Асабісты вораг.

3. Які ажыццяўляецца пэўнай асобай, які зыходзіць ад пэўнай асобы. Асабісты прыклад. Асабістая прысутнасць, ініцыятыва, зацікаўленасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маёмасць, -і, ж.

Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.

Нерухомая м.

Асабістая м.

Дзяржаўная м.

|| прым. маёмасны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асабі́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асабі́сты асабі́стая асабі́стае асабі́стыя
Р. асабі́стага асабі́стай
асабі́стае
асабі́стага асабі́стых
Д. асабі́стаму асабі́стай асабі́стаму асабі́стым
В. асабі́сты (неадуш.)
асабі́стага (адуш.)
асабі́стую асабі́стае асабі́стыя (неадуш.)
асабі́стых (адуш.)
Т. асабі́стым асабі́стай
асабі́стаю
асабі́стым асабі́стымі
М. асабі́стым асабі́стай асабі́стым асабі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імя́, імя́ і імені, Д імю і імені, мн. імі і імёны, імяў, імён і імёнаў, н.

1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.

Уласнае і.

Яго і. — Сяргей.

2. Поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозвішчам.

Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.

3. Спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і, напр., у беларусаў: Брыль, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.

4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя.

Вучоны з сусветным імем.

5. Назва прадмета, з’явы.

Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.

6. У выразе: у імя́ каго-чаго — у памяць, у гонар каго-, чаго-н. (высок.).

У і. дружбы.

7. у знач. прыназ. з Р. Названы ў гонар каго-, чаго-н.

Тэатр і.

Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гігіе́на, -ы, ж.

1. Раздзел медыцыны, які вывучае ўмовы захавання здароўя.

2. Сістэма мер, накіраваная на падтрыманне здароўя, папярэджанне захворванняў.

Г. працы.

Г. харчавання.

Асабістая г.

Г. лесу.

Г. водных басейнаў.

|| прым. гігіені́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́тна-асабі́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадме́тна-асабі́сты прадме́тна-асабі́стая прадме́тна-асабі́стае прадме́тна-асабі́стыя
Р. прадме́тна-асабі́стага прадме́тна-асабі́стай
прадме́тна-асабі́стае
прадме́тна-асабі́стага прадме́тна-асабі́стых
Д. прадме́тна-асабі́стаму прадме́тна-асабі́стай прадме́тна-асабі́стаму прадме́тна-асабі́стым
В. прадме́тна-асабі́сты (неадуш.)
прадме́тна-асабі́стага (адуш.)
прадме́тна-асабі́стую прадме́тна-асабі́стае прадме́тна-асабі́стыя (неадуш.)
прадме́тна-асабі́стых (адуш.)
Т. прадме́тна-асабі́стым прадме́тна-асабі́стай
прадме́тна-асабі́стаю
прадме́тна-асабі́стым прадме́тна-асабі́стымі
М. прадме́тна-асабі́стым прадме́тна-асабі́стай прадме́тна-асабі́стым прадме́тна-асабі́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ли́чный

1. (относящийся к личности, персональный) асабі́сты;

ли́чное уча́стие асабі́сты ўдзел;

ли́чная заинтересо́ванность асабі́стая заціка́ўленасць;

ли́чные ве́щи асабі́стыя рэ́чы;

ли́чное мне́ние асабі́стая ду́мка;

ли́чная охра́на асабі́стая ахо́ва;

2. (относящийся к лицам) асабо́вы;

ли́чный соста́в асабо́вы склад;

3. грам. асабо́вы;

ли́чное местоиме́ние грам. асабо́вы займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. // Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая — старшыня. .. На выгляд — так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)