Арэ́хаўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Арэ́хаўка
Р. Арэ́хаўкі
Д. Арэ́хаўцы
В. Арэ́хаўку
Т. Арэ́хаўкай
Арэ́хаўкаю
М. Арэ́хаўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арэ́хаўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арэ́хаўка арэ́хаўкі
Р. арэ́хаўкі арэ́хавак
Д. арэ́хаўцы арэ́хаўкам
В. арэ́хаўку арэ́хавак
Т. арэ́хаўкай
арэ́хаўкаю
арэ́хаўкамі
М. арэ́хаўцы арэ́хаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арэ́хаўка ж., зоол. оре́ховка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэ́хаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы; Р мн. ‑хавак; ж.

Лясная пеўчая птушка сямейства вераб’іных, якая харчуецца насеннем хвойных дрэў, пераважна кедра; кедраўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арэ́хаўка ’птушка Nucifraga caryocatactes’. Назва па сувязі з выкарыстаннем арэхаў у ежу і іх хаваннем у зямлю (БелСЭ). Параўн. паралельную рускую назву: кедровка. Булахоўскі, ВСЯ 1, 1948, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оре́ховка зоол. арэ́хаўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Арэ́хва жалезнае колца для замацавання касы’ (Выг., дыс., 6), арэ́хаўка ’тс’ (ДАБМ, 832). Гл. рэхва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)