арышта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам.

|| ж. арышта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. арышта́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арышта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арышта́нт арышта́нты
Р. арышта́нта арышта́нтаў
Д. арышта́нту арышта́нтам
В. арышта́нта арышта́нтаў
Т. арышта́нтам арышта́нтамі
М. арышта́нце арышта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арышта́нт м., уст. ареста́нт;

со́рак бо́чак ~таў — сем вёрст до небе́с и все ле́сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арышта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто пазбаўлены волі, знаходзіцца пад вартай.

•••

Пагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арышта́нт. З рус. ареста́нт, дастасаванага да бел. а́рышт. Параўн. таксама дыял. формы рашта́нт, рышта́нт, (а)рыштанец, раштанцюга, раштанскі (ЭШ, Янк. III) з фанетычным усячэннем пачатковага а‑, вядомыя і ў рускіх гаворках. Рус. арестант з французскай (Шанскі, 1, А, 140) ці нямецкай (Фасмер, 1, 85), адзначаецца ў 1704 (значэнне ’затрыманы’, а не ’той, хто затрымлівае’, у нямецкай пашыраецца ў XVIII ст., Клюге, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Арыштант, закаваны ў калодкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ареста́нт уст. арышта́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

астро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Арыштант, той, хто пасаджаны ў астрог (у 2 знач.), у турму.

|| ж. астро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кайда́ннік, ‑а, м.

Разм. уст. Арыштант, закаваны ў кайданы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арышта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Жан. да арыштант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)