Арышта́нт. З рус. ареста́нт, дастасаванага да бел. а́рышт. Параўн. таксама дыял. формы рашта́нт, рышта́нт, (а)рыштанец, раштанцюга, раштанскі (ЭШ, Янк. III) з фанетычным усячэннем пачатковага а‑, вядомыя і ў рускіх гаворках. Рус. арестант з французскай (Шанскі, 1, А, 140) ці нямецкай (Фасмер, 1, 85), адзначаецца ў 1704 (значэнне ’затрыманы’, а не ’той, хто затрымлівае’, у нямецкай пашыраецца ў XVIII ст., Клюге, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)