арыгіна́льны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
арыгіна́льны |
арыгіна́льная |
арыгіна́льнае |
арыгіна́льныя |
| Р. |
арыгіна́льнага |
арыгіна́льнай арыгіна́льнае |
арыгіна́льнага |
арыгіна́льных |
| Д. |
арыгіна́льнаму |
арыгіна́льнай |
арыгіна́льнаму |
арыгіна́льным |
| В. |
арыгіна́льны (неадуш.) арыгіна́льнага (адуш.) |
арыгіна́льную |
арыгіна́льнае |
арыгіна́льныя (неадуш.) арыгіна́льных (адуш.) |
| Т. |
арыгіна́льным |
арыгіна́льнай арыгіна́льнаю |
арыгіна́льным |
арыгіна́льнымі |
| М. |
арыгіна́льным |
арыгіна́льнай |
арыгіна́льным |
арыгіна́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
арыгіна́льны, -ая, -ае.
1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.
А. рукапіс.
2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.
Арыгінальнае рашэнне задачы.
3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.
Арыгінальныя паводзіны.
Арыгінальна (прысл.) апранацца.
|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыгіна́льны
1. оригина́льный, по́длинный;
а. ру́капіс — оригина́льная (по́длинная) ру́копись;
2. разг. оригина́льный; своеобра́зный;
~нае ўспрыма́нне све́ту — оригина́льное (своеобра́зное) восприя́тие ми́ра;
~ная ду́мка — оригина́льная мысль;
а. чалаве́к — оригина́льный челове́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арыгіна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца арыгіналам (у 1 знач.); сапраўдны, першапачатковы. Арыгінальны рукапіс.
2. Створаны самастойна; не запазычаны, не перакладны. Арыгінальнае мастацкае рашэнне. Арыгінальны рэпертуар. □ Цікавымі паэтычнымі творамі з’яўляюцца першыя арыгінальныя беларускія байкі. Казека.
3. Непадобны да іншых, самабытны. Арыгінальны падыход. □ Адчувалася, што.. ў.. [Чорнага] ёсць свежыя назіранні і сваё, арыгінальнае ўспрыманне свету. Барсток. [Ваброў:] — Я хачу толькі сказаць, калегі, што думка Івана Іванавіча вельмі арыгінальная. Гамолка. // Своеасаблівы, незвычайны. Нават форма цела ў ментуза надзвычай арыгінальная: вялікая, сплюснутая спераду галава, шырокая пашча з мясістымі, тоўстымі губамі, кароткія вусікі на падбародку. Матрунёнак. Твор [«Вялікае сэрца»] пачынаецца з арыгінальнай дэталі, якая адразу характарызуе галоўнага героя. Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́цкі, -ая, -ае.
Дзіўны, незвычайны, арыгінальны.
Д. учынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
оригина́льный в разн. знач. арыгіна́льны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самабы́тны, -ая, -ае.
Арыгінальны, не падобны на іншых, своеасаблівы, самастойны ў сваім развіцці.
С. талент.
Самабытная літаратура.
|| наз. самабы́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыёама́тар, ‑а, м.
Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю. Гурток радыёаматараў. □ Радыёаматары бяруцца сканструяваць свой арыгінальны радыёпрыёмнік. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяру́тны ’сапраўдны’ (ваўк., Янк. БФ), укр. вірутний ’сапраўдны, арыгінальны’, запазычана са ст.-польск. wierudny ’сапраўдны’, суч. польск. wierutny ’тс’ (Булыка, Запазыч., 60–61). Да вера (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
своеасаблі́вы, -ая, -ае.
1. Не падобны да іншых, які мае свае адметныя ўласцівасці, арыгінальны.
С. характар.
Своеасаблівая асоба.
2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі падобны да каго-, чаго-н., які нагадвае што-н.
Над сцежкай с. тунэль з верхавін бяроз.
|| наз. своеасаблі́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)