архі́ў
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
архі́ў |
архі́вы |
| Р. |
архі́ва |
архі́ваў |
| Д. |
архі́ву |
архі́вам |
| В. |
архі́ў |
архі́вы |
| Т. |
архі́вам |
архі́вамі |
| М. |
архі́ве |
архі́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
архі́ў, -хі́ва, мн. -хі́вы, -хі́ваў, м.
1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае старадаўнія дакументы, графічныя помнікі мінулага.
Здаць у а. (таксама перан.: прызнаць устарэлым, малапатрэбным).
2. Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы.
3. Збор рукапісаў, лістоў і пад., што маюць дачыненне да дзейнасці якой-н. установы ці асобы.
А. інстытута.
А.
Якуба Коласа.
|| прым. архі́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
архі́ў, ‑хіва, м.
1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае пісьмовыя і графічныя помнікі мінулага з мэтай навуковага і практычнага іх выкарыстання. // Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і пад.
2. Збор пісьмаў, рукапісаў, фатаграфій і пад., якія маюць адносіны да дзейнасці якой‑н. установы, асобы. Партызанскі архіў. Рукапісны архіў Янкі Купалы.
•••
Здаць (спісаць) у архіў каго-што гл. здаць.
[Лац. archivum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Архі́ў. Запазычана з рус. архив (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 260; Гіст. мовы, 2, 144: у пач. XX ст.), якое з ням. Archiv (Фасмер, 1, 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
афла́йн-архі́ў
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
афла́йн-архі́ў |
афла́йн-архі́вы |
| Р. |
афла́йн-архі́ва |
афла́йн-архі́ваў |
| Д. |
афла́йн-архі́ву |
афла́йн-архі́вам |
| В. |
афла́йн-архі́ў |
афла́йн-архі́вы |
| Т. |
афла́йн-архі́вам |
афла́йн-архі́вамі |
| М. |
афла́йн-архі́ве |
афла́йн-архі́вах |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
архи́в архі́ў, -хі́ва м.;
сдать (списа́ть) в архи́в здаць (спіса́ць) у архі́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неўладкава́ны, -ая, -ае.
1. Не прыведзены да ладу; неўпарадкаваны.
Н. архіў.
2. Не забяспечаны чым-н. неабходным.
Н. быт.
|| наз. неўладкава́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фотатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы. ж.
Сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і thēkē — сховішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ступ, -у, м.
1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.
Няма доступу да крэпасці.
Д. свежага паветра ў памяшканне.
2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.
Д. наведвальнікаў у бальніцу.
Д. у архіў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)