архі...

Прыстаўка са знач. вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напр.: архімільянер, архіважны, архірэакцыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архі...,

1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад: архіасцярожны, архінебяспечны, архіхутка, архіправільна, архіапартуністычны, архімодны.

2. Першая частка складаных слоў, якая абазначае старшынствы праваслаўных і каталіцкіх царкоўных званняў: архіепіскап, архімандрыт, архірэй.

[Грэч. archi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́рхі- ўзмацняльны прэфікс, першапачаткова ў грэчаскіх словах са значэннем ’старшы, галоўны’; параўн. яшчэ ст.-рус., пазней ст.-бел. архидиаконъ, архиепископъ, архимандритъ, архистратигъ, архисинагогъ (Гіст. лекс., 121; Гіст. мовы, 1, 307; Працы IM, 7, 144, 147, 224, дзе даюцца і вытворныя), частка з якіх пазней выпала (Шакун, Гісторыя, 277). На беларускай глебе ўтвораны гібрыдныя словы тыпу архідурны, архіразумны, архімільянер. Гіст. мовы, 1, 134, 229; Фасмер, 1, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́рцы- ’звыш-’. Прэфіксальны элемент. З польск. arcy‑ у якой праз лацінскую з грэчаскай, якая дала архі- (гл.). Брукнер, 6. Побач з выкарыстаннем прэфікса ў запазычаных словах (арцыбіскуп) можна прывесці і ўласна беларускія ўтварэнні з ім: арцыплут (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)