арляня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. арляня́ арляня́ты
Р. арляня́ці арляня́т
Д. арляня́ці арляня́там
В. арляня́ арляня́т
Т. арлянём арляня́тамі
М. арляня́ці арляня́тах

Іншыя варыянты: арлянё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

арляня́ і арлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня арла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арляня́ и арлянё, -ня́ці ср. орлёнок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арляня́ і арлянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня арла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арлянё,

гл. арляня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арлянё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. арлянё́ арляня́ты
Р. арляня́ці арляня́т
Д. арляня́ці арляня́там
В. арлянё́ арляня́т
Т. арлянём арляня́тамі
М. арляня́ці арляня́тах

Іншыя варыянты: арляня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

орлёнок м. арляня́ и арлянё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аро́л, дыял. гаро́л (Кліх). Рус. орёл, укр. оре́л, польск. orzeł, чэш. ořel, славац. orol, в.-луж. worjoł, н.-луж. jerjeł, балг., макед. орел, серб.-харв. о̀рао, славен. órel, ст.-слав., ст.-рус. орьлъ. Праслав. *orьlъ роднаснае балтыйскаму (напр., літ. erẽlis, дыял. усх. arẽlis), германскаму (ням. Aar і інш.), ст.-грэч. ὄρνις ’птушка’. Гэтыя формы адлюстроўваюць і.-е. *er‑/*or‑ (Покарны, 325–326; Траутман, 13). Славянскія і балтыйскія формы маюць суфіксальнае ‑l‑ (магчыма, чаргуемае з ‑n‑, Мейе, Études, 418), што ўваходзіць у суф. ‑ьлъ (у павелічальным значэнні; Фасмер, 3, 151), параўн. праслав. *kozьlъ. Вытворныя: арлюк, арляня/арлянё; арлан (Інстр. II, БелСЭ) ’птушка Haliaeetus’ (Булахоўскі, ВСЯ, Льв., 1, 171).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)