ардына́рны, -ая, -ае.

1. Які нічым асаблівым не вызначаецца, звычайны (кніжн.).

2. У назвах вучоных пасад: штатны; проціл. экстраардынарны (уст.).

А. прафесар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардына́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ардына́рны ардына́рная ардына́рнае ардына́рныя
Р. ардына́рнага ардына́рнай
ардына́рнае
ардына́рнага ардына́рных
Д. ардына́рнаму ардына́рнай ардына́рнаму ардына́рным
В. ардына́рны (неадуш.)
ардына́рнага (адуш.)
ардына́рную ардына́рнае ардына́рныя (неадуш.)
ардына́рных (адуш.)
Т. ардына́рным ардына́рнай
ардына́рнаю
ардына́рным ардына́рнымі
М. ардына́рным ардына́рнай ардына́рным ардына́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ардына́рны

прыметнік, адносны

ардына́рны в разн. знач. ордина́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ардына́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нічым не вызначаецца, звычайны, нават пасрэдны.

2. Уст. У абазначэнні вучоных пасад — штатны, патрэбны паводле штату, які займае кафедру (кіруе кафедрай); проціл. экстраардынарны (звышштатны). Ардынарны прафесар. Ардынарны акадэмік.

[Лац. ordinarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ордина́рный в разн. знач. ардына́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).

Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардына́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстраардына́рны, ‑ая, ‑ае.

Надзвычайны, рэдкі, які выходзіць за межы звычайных з’яў; незвычайны; проціл. ардынарны.

•••

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

[Лац. extraordinarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўшэ́да ’неадукаваны чалавек, хам’ (КЭС, лаг.). З польск. powszedni, powszedny ’звычайны, штодзённы, будзённы, ардынарны, неэлегантны, нявытанчаны’ ці са ст.-бел. повшед‑ ний, повшедный ’паўсядзённы’ (1552 г.), якое са ст.-польск. powszedni ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ардына́рыя ’пачасавая плата натурай’ (БРС), параўн. больш асвоеную форму андынарыя (гл.). З польск. ordynaria ’тс’ < лац. ordinarius (мн. л. ordinaria) ’звычайны, адпаведны да пэўнага парадку’. З гэтага ж лацінскага слова ардына́рны ’звычайны, просты’ (магчыма, праз польскую мову). Фасмер, 3, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)