ап’яня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ап’яня́ю ап’яня́ем
2-я ас. ап’яня́еш ап’яня́еце
3-я ас. ап’яня́е ап’яня́юць
Прошлы час
м. ап’яня́ў ап’яня́лі
ж. ап’яня́ла
н. ап’яня́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ап’яня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ап’яня́ць несов., прям., перен. опьяня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ап’яня́ць, ‑яе.

Незак. да ап’яніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опьяня́ть несов. ап’яня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

охмеля́ть несов. хмялі́ць, ап’яня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ап’яня́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап’яняць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які праводзіць у стан ап’янення. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.

3. Дзеепрысл. незак. ад ап’яняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ап’яні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ап’яню́ ап’яні́м
2-я ас. ап’яні́ш ап’яніце́
3-я ас. ап’яні́ць ап’яня́ць
Прошлы час
м. ап’яні́ў ап’яні́лі
ж. ап’яні́ла
н. ап’яні́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час ап’яні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.

Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.

Алкаголь дурманіць галаву.

|| зак. адурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і задурма́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.

|| звар. дурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. адурма́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуры́ць, дуру́, ду́рыш, ду́рыць; незак. (разм.).

1. Ап’яняць, дурманіць.

Пах кветак дурыць галаву.

2. Падманваць, збіваць з толку.

Не дуры галавы.

3. Рабіць глупства, недарэчныя ўчынкі.

Ты мне не дуры!

|| зак. задуры́ць, -дуру́, -ду́рыш, -ду́рыць; -ду́раны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)