апіса́ць, апішу́, апі́шаш, апі́ша; апішы́; апіса́ны; зак.

1. каго-што. Расказаць пра каго-, што-н., паказаць, абмаляваць у пісьмовай або вуснай форме.

А. падзеі.

2. што. Перадаць звесткі пра склад, асаблівасці чаго-н.

А. мясцовую гаворку.

3. што. Скласці поўны спіс чаго-н. (з мэтай уліку, па прычыне якой-н. пастановы судовых органаў і пад.).

А. маёмасць.

4. што. Завяшчаць каму-н.

А. дом старэйшаму сыну.

5. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў.

А. акружнасць вакол трохвугольніка.

6. што. Зрабіць рух, перамясціцца па крывой.

А. дугу.

|| незак. апі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апіса́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і во́піс, -у, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апішу́ апі́шам
2-я ас. апі́шаш апі́шаце
3-я ас. апі́ша апі́шуць
Прошлы час
м. апіса́ў апіса́лі
ж. апіса́ла
н. апіса́ла
Загадны лад
2-я ас. апішы́ апішы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час апіса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апіса́ць сов.

1. в разн. знач. описа́ть;

а. падаро́жжа — описа́ть путеше́ствие;

а. гаво́рку раёна — описа́ть го́вор райо́на;

а. маёмасць — описа́ть иму́щество;

а. акру́жнасць — описа́ть окру́жность;

2. (што на каго) завеща́ть (что кому); отписа́ть (что кому);

а. дом на сы́на — завеща́ть (отписа́ть) дом сы́ну;

ні ў ка́зцы сказа́ць, ні пяро́м а.нар.-поэт. ни в ска́зке сказа́ть, ни перо́м описа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апіса́ць, апішу, апішаш, апіша; зак., каго-што.

1. Падрабязна расказаць пра каго‑, што‑н.; абмаляваць каго‑, што‑н. сродкамі пісьмовай мовы. Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Купала. // перан. Зрабіць тое самае вусна.

2. У сістэматычным парадку пісьмова перадаць асаблівасці, прыметы або склад чаго‑н. з навуковай мэтай. Апісаць гаворку. Апісаць старажытны рукапіс.

3. Скласці поўны спіс якіх‑н. рэчаў дзеля іх ўліку. Апісаць інвентар. // Зрабіць улік і ацэнку маёмасці пры накладанні на яе арышту. Прыйшла сельсавецкая камісія і апісала малатарню. Чорны. // Завяшчаць што‑н. каму‑н. Апісаць хату на дзяцей.

4. Начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў. Апісаць акружнасць вакол трохвугольніка.

5. Зрабіць рух па крывой, перамясціцца па крывой. Калі ракета апісала дугу і падала ўжо на зямлю, Арцыховіч.. заўважыў сілуэт салдата. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апіса́ць ’ссячы шкуру пісягамі’ (Жд.). Пэўна, не проста пераноснае ўжыванне дзеяслова, але кантамінацыя з *апісяжыць, *апісажыць < пісяжыць < пісяг/пісаг (Янк. I); пісяг доўгі крывавы след’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

описа́ть сов., в разн. знач. апіса́ць, мног. паапі́сваць;

описа́ть путеше́ствие апіса́ць падаро́жжа;

описа́ть окру́жность апіса́ць акру́жнасць;

описа́ть иму́щество апіса́ць маёмасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апіса́нне, -я, н.

1. гл. апісаць.

2. Слоўная абмалёўка каго-, чаго-н, сачыненне, укладанне, у якім што-н. апісваецца.

Геаграфічныя апісанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. апісаць.

2. Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку.

Інвентарны в.

В. архіўных спраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апісваць — апісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)