апячы́ся, апяку́ся, апячэ́шся, апячэ́цца; апячо́мся, апечаце́ся, апяку́цца; апёкся, апякла́ся, -ло́ся; апячы́ся; зак.

1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.

А. крапівою.

2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).

А. на новай справе.

Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).

|| незак. апяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апячы́ся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апяку́ся апячо́мся
2-я ас. апячэ́шся апечаце́ся
3-я ас. апячэ́цца апяку́цца
Прошлы час
м. апё́кся апяклі́ся
ж. апякла́ся
н. апякло́ся
Дзеепрыслоўе
прош. час апё́кшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апячы́ся сов.

1. обже́чься, оже́чься;

2. острека́ться;

3. перен. обже́чься, оже́чься;

апёкшыся малако́м, і ваду́ сту́дзішпосл. обжёгшись на молоке́, ду́ешь и на во́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апячы́ся, апякуся, апячэшся, апячацца; апячомся, апечацеся, апякуцца; пр. апёкся, апяклася, апяклося; зак.

1. Атрымаць апёк, пашкодзіць сабе што‑н. агнём або чым‑н. гарачым, едкім, пякучым. Апячыся крапівою. □ Каля вады намочышся, каля агню апячэшся. Прыказка.

2. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэць перашкоду пры спробе зрабіць што‑н. [Тодар Амяльянавіч:] — Не ведаю, як ты там у сваім «Каапгандлі», а я не раз ужо апёкся на гэтакіх справах. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обстрека́ться апячы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

острека́ться апячы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпячы́ся сов., см. апячы́ся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпячы́ся, -пяку́ся, -пячэ́шся, -пячэ́цца; -пячо́мся, -печаце́ся, -пяку́цца; -пёкся, -пякла́ся, -ло́ся; -пячы́ся; зак.

Тое, што і апячыся.

|| незак. абпяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаджга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апячыся (крапівою).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапяка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Апячыся — пра ўсіх, многіх. Дзеці паапякаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)