апыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Сабраць адказы на якія-н. пытанні.

А. усіх прысутных.

2. Праверыць веды вучняў, студэнтаў і інш., выклікаючы па чарзе.

|| незак. апы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апыта́нне, -я, н.; прым. апыта́льны, -ая, -ае.

А. ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апыта́ю апыта́ем
2-я ас. апыта́еш апыта́еце
3-я ас. апыта́е апыта́юць
Прошлы час
м. апыта́ў апыта́лі
ж. апыта́ла
н. апыта́ла
Загадны лад
2-я ас. апыта́й апыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час апыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апыта́ць сов.

1. (собрать ответы) опроси́ть;

2. (спрашивая) найти́;

а. кватэ́ру — найти́ кварти́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў. // Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў. // Зрабіць допыт каму‑н. Апытаць падсуднага. □ [Веразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.

2. Разм. Знайсці што‑н., распытваючы. Апытаць кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апыта́ць ’даведацца, знайсці’ (Касп.). Гл. пытаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апытваць — апытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опроси́ть сов.

1. (собрать ответы) апыта́ць;

2. (допросить) дапыта́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)