апраўда́льны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе апраўданне.

А. прыгавор.

А. дакумент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апраўда́льны апраўда́льная апраўда́льнае апраўда́льныя
Р. апраўда́льнага апраўда́льнай
апраўда́льнае
апраўда́льнага апраўда́льных
Д. апраўда́льнаму апраўда́льнай апраўда́льнаму апраўда́льным
В. апраўда́льны (неадуш.)
апраўда́льнага (адуш.)
апраўда́льную апраўда́льнае апраўда́льныя (неадуш.)
апраўда́льных (адуш.)
Т. апраўда́льным апраўда́льнай
апраўда́льнаю
апраўда́льным апраўда́льнымі
М. апраўда́льным апраўда́льнай апраўда́льным апраўда́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апраўда́льны оправда́тельный;

а. прыгаво́р — оправда́тельный пригово́р;

а. дакуме́нт — оправда́тельный докуме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які заключае ў сабе апраўданне. Апраўдальны прыгавор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оправда́тельный апраўда́льны;

оправда́тельный докуме́нт апраўда́льны дакуме́нт;

оправда́тельный пригово́р апраўда́льны прыгаво́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верды́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рашэнне прысяжных засядацеляў аб вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага.

Вынесці апраўдальны (абвінаваўчы) в.

|| прым. верды́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рашэнне, вынесенае судом пасля разбору судовай справы.

Абвінаваўчы п.

Апраўдальны п.

П. абскарджанню не падлягае.

2. перан. Увогуле пастанова, рашэнне, меркаванне з ацэнкай чаго-н.

Суровы п. гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невінава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае за сабой віны; які не мае дачынення да злачынства. Суд, які слухаў справу Засуліч, прызнаў яе невінаватай і вынес апраўдальны прыгавор. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н.

Апраўдальны д.

Д. аб адукацыі.

2. Пасведчанне, што пацвярджае асобу прад’яўніка.

Праверка дакументаў.

3. Пісьмовыя помнікі, якія сведчаць пра гістарычныя падзеі.

Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.

Архіўныя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Прызнаць невінаватым, вынесці апраўдальны прыгавор.

А. падсуднага.

2. што. Даказаць магчымасць чаго-н.

Старацца а. які-н. учынак.

3. што. Паказаць сябе дастойным чаго-н.

А. высокае званне.

А. давер калектыву.

4. што. Акупіць, кампенсаваць.

Расходы апраўдаюць сябе.

|| незак. апра́ўдваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апраўда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)