апрану́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апрану́ся апра́немся
2-я ас. апра́нешся апра́нецеся
3-я ас. апра́нецца апра́нуцца
Прошлы час
м. апрану́ўся апрану́ліся
ж. апрану́лася
н. апрану́лася
Загадны лад
2-я ас. апрані́ся апрані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апрану́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апрану́цца сов.

1. оде́ться;

2. разг. (обеспечиться одеждой) оде́ться;

3. (у каго, у што) наряди́ться (кем, во что), оде́ться (кем, во что)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адзецца ў якую‑н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.

2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.

3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.

4. перан. Пакрыцца чым‑н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрану́ць, -ану́, -а́неш, -а́не; -а́нем, -а́неце, -а́нуць; -ані́; -а́нуты і -а́нены; зак.

1. каго-што. Адзець.

А. дзіця.

2. што. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.

А. паліто.

3. каго-што. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).

А. сям’ю.

4. каго-што. Увасобіць у якой-н. форме.

А. хлопца ў мядзведзя.

5. перан. Пакрыць.

Ноч апранула зямлю.

|| незак. апрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апрану́цца, -ану́ся, -а́нешся, -а́нецца; -а́немся, -а́нецеся, -а́нуцца; -ані́ся; незак. апрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыфранці́цца, -нчу́ся, -нці́шся, -нці́цца; -нці́мся; -нціце́ся; -нця́цца; зак. (разм.).

Франтавата апрануцца, прыбрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак. (разм.).

Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца.

|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разадзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; зак. (разм.).

Прыгожа, шыкоўна апрануцца; убрацца, прыбрацца.

Р. на свята.

|| незак. разадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапрана́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Апрануцца — пра ўсіх, многіх.

Госці паапраналіся і паехалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхарашы́цца, -рашу́ся, -ро́шышся, -ро́шыцца; зак. (разм.).

Апрануцца прыгожа, надаць сабе прыгажэйшы выгляд.

|| незак. прыхаро́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прыхаро́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́ты, -аў.

1. Пышнае дарагое адзенне.

Апрануцца ў ш.

2. перан. Покрыва; тое, што пакрывае, укрывае каго-, што-н.

Снегавыя ш.

Пад шатамі дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)