апера́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. апера́цыя апера́цыі
Р. апера́цыі апера́цый
Д. апера́цыі апера́цыям
В. апера́цыю апера́цыі
Т. апера́цыяй
апера́цыяю
апера́цыямі
М. апера́цыі апера́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэса́нтнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Удзельнік дэсантных аперацый.

Парашутысты-дэсантнікі.

2. Ваеннаслужачы дэсантных войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампа́нія², -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб’яднаных агульнай стратэгічнай мэтай.

Руска-японская к.

2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні або ваенных аперацый флоту.

3. Мерапрыемствы для ажыццяўлення чарговай важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы.

Выбарчая к.

Пасяўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́знес-апера́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-апера́цыя бі́знес-апера́цыі
Р. бі́знес-апера́цыі бі́знес-апера́цый
Д. бі́знес-апера́цыі бі́знес-апера́цыям
В. бі́знес-апера́цыю бі́знес-апера́цыі
Т. бі́знес-апера́цыяй
бі́знес-апера́цыяю
бі́знес-апера́цыямі
М. бі́знес-апера́цыі бі́знес-апера́цыях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рахункаво́дства, -а, н.

Вядзенне бухгалтарскага ўліку, аперацый па рахунках (у 2 знач.); бухгалтарскі ўлік.

|| прым. рахункаво́дчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінка́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: лінейны карабель; вялікі добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для буйных баявых аперацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камп’ютарыза́цыя, -і, ж.

Шырокае выкарыстанне камп’ютараў ва ўсіх сферах жыцця грамадства, перавод працаёмкіх аперацый і працэсаў на камп’ютарную аснову.

Праграма камп’ютарызацыі навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электро́нна-выліча́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад.

Электронна-вылічальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парале́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паралельнага. Паралельнасць прамых. Паралельнасць аперацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Адна з форм манапалістычнага аб’яднання прадпрыемстваў з цэнтралізацыяй вытворчых, камерцыйных або юрыдычных аперацый.

Будаўнічы т.

|| прым. трэ́стаўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)