зво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

Аператыўная з.

З. аб ходзе сяўбы.

З. надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аператы́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аператы́ўны аператы́ўная аператы́ўнае аператы́ўныя
Р. аператы́ўнага аператы́ўнай
аператы́ўнае
аператы́ўнага аператы́ўных
Д. аператы́ўнаму аператы́ўнай аператы́ўнаму аператы́ўным
В. аператы́ўны (неадуш.)
аператы́ўнага (адуш.)
аператы́ўную аператы́ўнае аператы́ўныя (неадуш.)
аператы́ўных (адуш.)
Т. аператы́ўным аператы́ўнай
аператы́ўнаю
аператы́ўным аператы́ўнымі
М. аператы́ўным аператы́ўнай аператы́ўным аператы́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

операти́вный

1. мед. аперацы́йны;

операти́вное вмеша́тельство аперацы́йнае ўмяша́нне;

2. аператы́ўны;

операти́вное руково́дство аператы́ўнае кіраўні́цтва;

операти́вная сво́дка аператы́ўная зво́дка;

операти́вная гру́ппа аператы́ўная гру́па.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́дка ж. (документ) сво́дка;

аператы́ўная з. — операти́вная сво́дка;

з. аб надво́р’і — сво́дка пого́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вае́нна-аператы́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-аператы́ўны вае́нна-аператы́ўная вае́нна-аператы́ўнае вае́нна-аператы́ўныя
Р. вае́нна-аператы́ўнага вае́нна-аператы́ўнай
вае́нна-аператы́ўнае
вае́нна-аператы́ўнага вае́нна-аператы́ўных
Д. вае́нна-аператы́ўнаму вае́нна-аператы́ўнай вае́нна-аператы́ўнаму вае́нна-аператы́ўным
В. вае́нна-аператы́ўны (неадуш.)
вае́нна-аператы́ўнага (адуш.)
вае́нна-аператы́ўную вае́нна-аператы́ўнае вае́нна-аператы́ўныя (неадуш.)
вае́нна-аператы́ўных (адуш.)
Т. вае́нна-аператы́ўным вае́нна-аператы́ўнай
вае́нна-аператы́ўнаю
вае́нна-аператы́ўным вае́нна-аператы́ўнымі
М. вае́нна-аператы́ўным вае́нна-аператы́ўнай вае́нна-аператы́ўным вае́нна-аператы́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пла́нава-аператы́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пла́нава-аператы́ўны пла́нава-аператы́ўная пла́нава-аператы́ўнае пла́нава-аператы́ўныя
Р. пла́нава-аператы́ўнага пла́нава-аператы́ўнай
пла́нава-аператы́ўнае
пла́нава-аператы́ўнага пла́нава-аператы́ўных
Д. пла́нава-аператы́ўнаму пла́нава-аператы́ўнай пла́нава-аператы́ўнаму пла́нава-аператы́ўным
В. пла́нава-аператы́ўны (неадуш.)
пла́нава-аператы́ўнага (адуш.)
пла́нава-аператы́ўную пла́нава-аператы́ўнае пла́нава-аператы́ўныя (неадуш.)
пла́нава-аператы́ўных (адуш.)
Т. пла́нава-аператы́ўным пла́нава-аператы́ўнай
пла́нава-аператы́ўнаю
пла́нава-аператы́ўным пла́нава-аператы́ўнымі
М. пла́нава-аператы́ўным пла́нава-аператы́ўнай пла́нава-аператы́ўным пла́нава-аператы́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Дакумент, у якім сабраны і зведзены разам звесткі пра што‑н. Зводка пагоды. Аператыўная зводка. □ І Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сво́дка ж.

1. (действие) звядзе́нне, -ння ср.;

2. (документ) зво́дка, -кі ж.;

операти́вная сво́дка аператы́ўная зво́дка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зада́нне, ‑я, н.

Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні. Карпаў. // Зададзены ўрок. Дамашняе заданне. // Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі. Галавач. // Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́йка, ‑і, ДМ тройцы; Р мн. троек; ж.

1. Лічба 3. Напісаць тройку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобус, трамвай маршруту № 3 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 3.

2. Разм. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем пасрэдна. Клава думала .. пра тыя тры валы, якія яна недабрала на экзаменах. Усяго тры балы. Гэта тройка па пісьму і чацвёрка па хіміі. Кавалёў. Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік: А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі. Ермаловіч.

3. Ігральная карта, дошчачка даміно з трыма ачкамі. Казырная тройка.

4. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж. Скача полем тройка коней, Поўны сані ездакоў: Дзед Мароз, Зіма ў кароне І Сняжыначкі з бакоў. Галіноўская. Грукочучы па мёрзлай зямлі, праляцела тройка сытых коней, запрэжаных у доўгую лінейку. Шамякін. // Экіпаж з трыма запрэжанымі ў яго коньмі. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч.

5. Група з трох чалавек, кіруючая група, створаная для выканання пэўнай работы. Тройка па барацьбе з паводкай. Аператыўная тройка. □ ЦК ЛКСМБ строга патрабаваў ствараць невялікія групы — тройкі, пяцёркі, якія маглі лепш захоўваць канспірацыю. Дзенісевіч. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Нам дзве гадзіны назад прыслала тройка загад — спусціць з рэек гэты цягнік... Чарот.

6. Касцюм (мужчынскі або жаночы), у які ўваходзіць пінжак (жакет), штаны (спадніца) і камізэлька. Пашыць тройку.

7. Разм. Тры рублі.

•••

На тройках ехаць гл. ехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)