Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́крут ’рэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), нёкрутка ’салдатка’ (ТС), укр. нёкрут ’рэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з не‑ круціць, Карскі, 1, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намасты́р ’манастыр’ (Грыг., Мядзв.: «исковерк. монастырь»; мін., магіл., Мат. 2; Сержп.), номастырь (мін., Шн. 2; слуц., Чуд.), ст.-бел. намастыръ (Булыка, Лекс. запазыч., 215). Вынік перастаноўкі складоў ма і на; Чудоўскі (РФВ, 1894, 3–4, 68) прыводзіць прыклады такіх перастановак у народнай мове: маталок зам. малаток, Ванагрудак зам. Навагрудак, Ванадворцы зам. Навадворцы і інш. Апель (РФВ, 1988, 2, 71) тлумачыць намастырь зам. монастырь, фарфур зам. фарфор дзеяннем аналогіі ці падвойнай аналогіі. Параўн. таксама камазын, гамозін зам. магазін. Вядома і іншым славянскім мовам, напр. серб.-харв. намастир (Вук). Этымалогію гл. пры манастыр.^

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)