апаві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апаўю́ся апаўё́мся
2-я ас. апаўе́шся апаўяце́ся
3-я ас. апаўе́цца апаўю́цца
Прошлы час
м. апаві́ўся апавілі́ся
ж. апавіла́ся
н. апавіла́ся
апавіло́ся
Загадны лад
2-я ас. апаві́ся апаві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час апаві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апаві́цца, апаўюся, апаўешся, апаўецца; апаўёмся, апаўяцеся; зак.

1. Апавіць сябе чым‑н. Апавіцца шалікам.

2. перан. Пакрыцца з усіх бакоў, ахутацца; заслацца (дымам, туманам). На сцяне партрэт Янкі Купалы ўжо апавіўся змрокам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаві́ць, апаўю́, апаўе́ш, апаўе́; апаўём, апаўяце́, апаўю́ць; апаві́ў, -віла́, -ло́; апаві́ты; зак., каго-што.

1. Абвіць, абматаць каго-, што-н. чым-н.

Стужка апавіла галаву дзяўчыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць (дымам, туманам і пад.), ахапіць.

Лагчыну і лес апавіў туман.

3. перан. Ахапіць, абняць.

Лёгкі сум апавіў сэрца.

|| незак. апавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апаві́цца, апаўю́ся, апаўе́шся, апаўе́цца; апаўёмся, апаўяце́ся, апаўю́цца; апаві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; незак. апавіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Сэрца апавіваецца смуткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апавіцца.

2. Зал. да апавіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)