аняме́ць гл. нямець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аняме́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аняме́ю аняме́ем
2-я ас. аняме́еш аняме́еце
3-я ас. аняме́е аняме́юць
Прошлы час
м. аняме́ў аняме́лі
ж. аняме́ла
н. аняме́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час аняме́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аняме́ць сов.

1. (стать немым) онеме́ть;

а. пасля́ канту́зіі — онеме́ть по́сле конту́зии;

2. (стать неподвижным) оцепене́ть;

3. (стать беззвучным) умо́лкнуть, зати́хнуть;

4. (потерять чувствительность) онеме́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. У выніку хваробы стаць нямым, страціць здольнасць гаварыць. // Страціць на некаторы час мову (ад здзіўлення, нечаканай радасці і пад.). Аж анямеў Музыка з болю, Жалейку ўбачыўшы сваю. Танк. Вартавыя ад жаху зусім анямелі. Аўрамчык.

2. Застыць у нерухомасці пад уплывам якога‑н. пачуцця; замерці. Зірнуў [Карзюк] на зямлю і анямеў: за брамаю на зямлі раскіданыя пучкі пралесак. Баранавых.

3. Замоўкнуць, заціхнуць; пераехаць гучаць. Цяпер анямела ўсё, Ніхто не спяе, не зайграе, Здаецца, што дрэвы на шлях Прыгнулася з чорных нягод. Броўка.

4. Страціць адчувальнасць, гнуткасць. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі. Чорны. // Перастаць быць чулым. Але сэрца не вырвалася, не паляцела, яно анямела тады, калі нечым спляжаны Курт Філінгер, угрызнуўшы зубамі чужое зямлі, нібы праваліўся скрозь яе, страціўшы прытомнасць. Сабаленка. [Валошын:] Таццяна, я цябе магу забыць Хіба тады, як анямее сэрца. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць.

2. перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні.

Н. ад захаплення.

3. перан. Траціць адчувальнасць; рабіцца нерухомым.

Ногі нямеюць ад холаду.

|| зак. аняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анямець, здранцвець, сшэрхнуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

захолону́ть сов., прост. заме́рці; аняме́ць; змярцве́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оцепене́ть сов.

1. (затечь, онеметь) здранцве́ць, аняме́ць, сшэ́рхнуць;

2. (от ужаса) змярцве́ць, аняме́ць;

3. (от холода) адубе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Страціць прытомнасць.

А. ад голаду.

2. Анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад.

А. ад страху.

3. Здранцвець, знямець (пра часткі цела).

Абамлелі ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аняме́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. анямець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)