Выляжа́нка ’гультайка; распусная жанчына’ (Нас.). Да вылежвацца пры дапамозе суф. ‑анка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́паля́нка ’выпаленае месца ў лесе’ (Яшк.). Да выпаліць з суф. ‑анка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрушанка ’зельц’ (жытк., Мат. Гом.), потрошанка ’вантрабянка’ (лун., Шатал.). Да патрахі (гл.). Аб суфіксе -анка гл.’ Сцяцко, Афікс. наз., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макра́нка 1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).
Макра́нка 2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клача́нка 1 ’мятая салома’ (Мат. Гом.). Ад клычыць 1 (гл.). (П. Сцяцко, пісьмова). Суфікс ‑анка характэрны для аддзеяслоўных утварэнняў (Сцяцко, Афікс. наз., 28–29).
Клача́нка 2 ’палатно, вытканае са зрэб’я’ (Сцяшк., Жд. 3). Гл. клочча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкі — серя́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)