ана́рхія, -і, ж.

1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе; хаос.

2. Адсутнасць арганізаванага кіравання.

А. вытворчасці.

|| прым. анархі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́рхія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ана́рхія
Р. ана́рхіі
Д. ана́рхіі
В. ана́рхію
Т. ана́рхіяй
ана́рхіяю
М. ана́рхіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ана́рхія ж. ана́рхия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ана́рхія, ‑і, ж.

Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.

[Грэч. anarchia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ана́рхия прям., перен. ана́рхія, -хіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспреде́л м. безграні́чча, -чча ср., бязме́жжа, -жжа ср.; ана́рхія, -хіі ж.;

правово́й беспреде́л прававо́е безграні́чча (бязме́жжа).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярад‑ на, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjadн.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

партыза́ншчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Партызанская барацьба, партызанства. Успамін далёкага дзяцінства .. сплятаецца з пякуча-яскравымі карцінамі партызаншчыны. Зарэцкі. На стале перада мною стаіць люстэрка. Старое яно, ажно яшчэ з часоў партызаншчыны. Васілёнак.

2. перан. Бессістэмная і бяспланавая работа, для якой характэрна неарганізаванасць і анархія. Марудна і цяжка ідзе зжыванне партызаншчыны, пераадоленне стомленасці і разбэшчанасці, але яно ідзе ўперад не гледзячы ні на што. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарадак, непарадак, неразбярыха, блытаніна, сумбур, хаос, бедлам, бязладдзе, разладдзе, рэзрух, анархія; базар, пагром, каша (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)