амярцве́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амярцве́лы амярцве́лая амярцве́лае амярцве́лыя
Р. амярцве́лага амярцве́лай
амярцве́лае
амярцве́лага амярцве́лых
Д. амярцве́ламу амярцве́лай амярцве́ламу амярцве́лым
В. амярцве́лы (неадуш.)
амярцве́лага (адуш.)
амярцве́лую амярцве́лае амярцве́лыя (неадуш.)
амярцве́лых (адуш.)
Т. амярцве́лым амярцве́лай
амярцве́лаю
амярцве́лым амярцве́лымі
М. амярцве́лым амярцве́лай амярцве́лым амярцве́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць (пра клеткі, тканкі і пад.).

Амярцвелая тканка.

2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н.; які заціх; які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць.

А. горад.

Амярцвелае сэрца.

3. перан. Які аджыў, страціў значэнне, жыццёвасць.

Амярцвелыя традыцыі.

|| наз. амярцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амярцве́лы омертве́лый, омертве́вший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго‑н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка. Сіўцоў. // Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад. // Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца. Глебка.

3. перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

омертве́лый змярцве́лы, амярцве́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

омертве́вший прил. змярцве́лы, амярцве́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́расць, ‑і, ж.

Спец.

1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.

2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.

3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які шапаціць, шамаціць. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары! Мележ. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай, шапаткой шэрані. Колас. У густым хвойніку гарнуліся адна да аднае дзве шапаткія рабіны. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́расля, про́расць, про́разь ’амярцвелы ўчастак кары і драўніны’, ’праслойка мяса ў сале або наадварот’, ’валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода’ (ТСБМ, Янк. 3.; смарг., ашм., чэрв., асіп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), про́расль ’прамежак у расчлененым капыце парнакапытных’ (Лекс. ландш., 56), про́раст ’прарошчанае збожжа’ (Ян.). Да прарасці; дэрываты з рознымі суфіксамі. Аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус. про́рость ’праслойка мяса ў сале і да т. п.’, укр. про́ріст, про́рісь ’усходы’, польск. przerost ’нарост’, серб.-харв. про̏рāст ’ракавая пухліна; нарост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здранцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвелы, адзеравянелы. Хведар доўга пляскаў рукамі, саграваючы здранцвелыя ад холаду пальцы. Новікаў. Каб крыху сагрэцца і размяць здранцвелыя са сну ногі, Мішка палез на высокую хвою. Лынькоў.

2. перан. Які прыйшоў у стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад. Людзі пахаваліся па скляпах і, здранцвелыя, чакалі канца бою. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)