Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
амярцве́лы, -ая, -ае.
1. Які страціў адчувальнасць (пра клеткі, тканкі і пад.).
Амярцвелая тканка.
2.перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н.; які заціх; які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць.
А. горад.
Амярцвелае сэрца.
3.перан. Які аджыў, страціў значэнне, жыццёвасць.
Амярцвелыя традыцыі.
|| наз.амярцве́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
амярцве́лы омертве́лый, омертве́вший
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2.перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго‑н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка.Сіўцоў.// Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад.// Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца.Глебка.
3.перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амярцве́лы
1. (мёртвы – пра клеткіі г. д.) ábgestorben;
2. (нерухомы) erstárrt; réglos, léblos
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
омертве́лый змярцве́лы, амярцве́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
омертве́вшийприл. змярцве́лы, амярцве́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭЗЕ́КЦЫЯ (ад лац. resectio адсячэнне),
выдаленне (шляхам аперацыі) ч. органа або тканкі ў сувязі з іх захворваннем ці пашкоджаннем. Робяць пры лакальных паталаг. зменах (пухліна, амярцвелы ўчастак, інфекц. працэс і інш.), для карэкцыі набытых дэфармацый (напр., у суставе), выдалення прыроджаных анамалій (залішняя даўж. сігмападобнай кішкі) і інш. У некат. выпадках пасля Р. злучаюць захаваныя ч. органа (напр., кішкі), замяшчаюць выдалены ўчастак трансплантатам (напр., сасуд, сустаў).