ама́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі марскі рак атрада дзесяціногіх.

|| прым. ама́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ама́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ама́р ама́ры
Р. ама́ра ама́раў
Д. ама́ру ама́рам
В. ама́ра ама́раў
Т. ама́рам ама́рамі
М. ама́ры ама́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ама́р м., зоол. ома́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ама́р, ‑а, м.

Вялікі марскі рак атрада дзесяціногіх.

[Фр. homard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ома́р ама́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)