Алю́дзець ’вырасці, зрабіцца больш развітым’ (Шат.). Магчыма, з гоц. liudan ’расці’, бо ў славянскіх і балтыйскіх мовах і.-е. *leu̯dh‑ нібы не мае значэння ’рост, расці’, толькі ’людзі’. Параўн., аднак, серб.-харв. љӳда, љӳдина ’штосьці вялізнае, волат, гігант’ (бел.-серб. ізалекса?). Нарэшце, не выключана яшчэ адна версія алюдзецьзрабіцца людзьмі (у сэнсе ’зрабіцца дарослымі’) (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́люднець, вы́людскавацца ’выправіцца, стаць, як усе людзі’ (Янк., Клім., Жд., 1), вы́людзець ’вырасці, стаць сур’ёзным’ (Шат.). Рус. бранск. вы́люднеть ’вырасці, развіцца, стаць падобным да іншых’, укр. ви́людніты ’тс’. Гл. алюдзець, люднець. Адносна магчымасці запазычання з гоц. liudan ’расці’ гл. Мартынаў, БЛ, 1, 16 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)