алкаго́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алкаго́льны алкаго́льная алкаго́льнае алкаго́льныя
Р. алкаго́льнага алкаго́льнай
алкаго́льнае
алкаго́льнага алкаго́льных
Д. алкаго́льнаму алкаго́льнай алкаго́льнаму алкаго́льным
В. алкаго́льны (неадуш.)
алкаго́льнага (адуш.)
алкаго́льную алкаго́льнае алкаго́льныя (неадуш.)
алкаго́льных (адуш.)
Т. алкаго́льным алкаго́льнай
алкаго́льнаю
алкаго́льным алкаго́льнымі
М. алкаго́льным алкаго́льнай алкаго́льным алкаго́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алкаголю, змяшчае ў сабе алкаголь. Алкагольнае атручэнне. Алкагольныя напіткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіртны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да спірту. Ад конніка .. патыхала моцным спіртным перагарам. Лынькоў. // Які змяшчае ў сабе спірт, робіцца са спіртам; алкагольны. Спіртныя напіткі.

2. у знач. наз. спіртно́е, ‑ога, н. Разм. Гарэлка, а таксама іншыя алкагольныя напіткі. Змітрок паглядзеў на багаты касцюм Ігара, па сіні ад частага ўжывання спіртнога твар і адказаў: — Здорава, відаць, жывеш! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карчма́ ’піцейны дом, шынок, заезны дом’, укр. корчма (корчми робити ’праводзіць пацехі, гульні з музыкам’), рус. корчма, чэш. krčma, славац. krčma, в.-луж. korčma, польск. karczma, рус.-ц.-слав. кърчма ’карчма’, ’моцны напітак’, ’сасуд для віна’, серб.-харв. кр̀чма ’карчма, пачастунак, частаванне’, славен. kȓčma, балг. кръчма ’частаванне, пачастунак’, прасл. kъrčma. У гэтай лексемы відавочна выдзяляецца суфікс ‑ьma. Суфікс мала прадуктыўны, найбольш надзейны прыклад vědъma, якое, аднак, да Nomāna agentis, чаго нельга сказаць пра kъrčma. Ва ўсякім разе іншы падзел на марфемы наўрад ці магчымы. Каранёвая марфема kъrč‑ прадстаўлена, як здаецца, у серб.-харв. кр̀чити ’частаваць або прадаваць алкагольныя напіткі’. Апошні прыклад вельмі няпэўны (адзіная фіксацыя ў песні). Да таго ж гэты дзеяслоў вядомы і шырока распаўсюджаны ў іншым значэнні (прасл. kъrčiti ’карчаваць’), таму, калі ісці ад чыстай формы, мы атрымліваем досыць нечаканы рэзультат: kъrčiti ’карчаваць’ + ‑ьma = kъrčma ’выкарчаванае месца’. Семантычна гэта амаль што немагчыма вытлумачыць. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца ўзвядзенне kъrčma да kъrkati ’прагна есці, жэрці’ (параўн. серб.-харв. кр́кати і балг. къркам у гэтым значэнні). Іншыя версіі зусім неверагодныя (Агляд версій у Слаўскага, 2, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зако́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя — асноўны закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Кодэкс законаў аб працы. Рабіць усё па закону.

2. ‑у. Наказ, загад, які з’яўляецца неаспрэчным, абавязковым для каго‑н. Загад камандзіра — закон для падначаленых.

3. ‑у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін; звычай. Закон гасціннасць Законы сяброўства.

4. звычайна мн. (зако́ны, ‑аў). Асноўныя палажэнні ў якой‑н. справе, абумоўленыя яе сутнасцю. Законы правапісу. Законы вершаскладання.

5. ‑у. Пастаянная, аб’ектыўна існуючая сувязь паміж з’явамі, якая выцякае з прыроды саміх рэчаў; заканамернасць. Законы развіцця прыроды. Законы класавай барацьбы.

•••

Закон божы — асноўныя палажэнні хрысціянскай рэлігіі, як прадмет выкладання ў дарэвалюцыйнай школе.

Воўчы закон — пра адносіны ў грамадстве, дзе пануе самавольства дужых.

Закон не пісан для каго або каму — пра таго, хто ігнаруе агульнапрынятыя правілы, нормы паводзін.

Па-за законам — у становішчы, калі хто‑, што‑н. не ахоўваецца законам, пазбаўлены заступніцтва з боку дзяржаўных органаў.

Сухі закон — забарона ўжываць алкагольныя напіткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)