але́йніца

‘бутэлька, каністра для алею’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. але́йніца але́йніцы
Р. але́йніцы але́йніц
Д. але́йніцы але́йніцам
В. але́йніцу але́йніцы
Т. але́йніцай
але́йніцаю
але́йніцамі
М. але́йніцы але́йніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

але́йніца ж. сосу́д для расти́тельного ма́сла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

але́йніца, ‑ы, ж.

Бутэлька, бляшанка, каністра для алею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Але́й ’масла з льнянога або канаплянага семя, сланечніку’, алейнік ’той, хто алей рабіў, хто прадаваў алей’ (Янк. I), алейніца ’тс’ (Нас.), алейнік ’той, хто рабіў алей з канаплянага семя’ (Нас.), алейніца ’гліняны посуд, у якім трымаюць поснае масла’ (Інстр. I, Нас.), алейня ’завод, які выпрацоўвае алей’ (Янк. I, БРС, Нас., Касп.), алеены ’намаслены’ (Нас.), укр. олій, рус. олей, ст.-рус. олѣй, ст.-слав. олѣи, серб.-харв. о̀лāј, славен. ólej, чэш. olej, славац. olej, польск. olej, в.-луж. wolij, н.-луж. wolej. Запазычанне з лац. oleum. Форма олѣи ўзнікла пад уплывам lějǫ, liti ’ліць’. Гл. Фасмер, 3, 134. Версію аб грэчаскім паходжанні абараняў Маргуліс, AfslPh, 41, 171; AfslPh, 42, 123, які не бачыў іншага шляху тлумачэння ě ў ‑ějь. Згодна з яго версіяй, грэч. το ἔλαιον праз сандхі перайшло ў *ολαιον, якое дало олѣи і інш. Супраць гэтай версіі Фасмер, ZfslPh, 4, 411, які спасылаецца на тое, што форма *ολαιον нідзе не зафіксавана. Апрача гэтага, слова добра вядома заходнеславянскім мовам, што супярэчыць яго грэчаскаму паходжанню (гл. Фасмер, ZfslPh, 5, 3/4, 410).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)