ала́дачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ала́дачка ала́дачкі
Р. ала́дачкі ала́дачак
Д. ала́дачцы ала́дачкам
В. ала́дачку ала́дачкі
Т. ала́дачкай
ала́дачкаю
ала́дачкамі
М. ала́дачцы ала́дачках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ала́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні, звычайна з адной лыжкі цеста.

Пышныя аладкі.

|| памянш. ала́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ала́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апла́тка, ‑ткі, ж.

1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках. // Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.

2. Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць? Бажко.

3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.

[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)