акія́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
акія́нскі |
акія́нская |
акія́нскае |
акія́нскія |
| Р. |
акія́нскага |
акія́нскай акія́нскае |
акія́нскага |
акія́нскіх |
| Д. |
акія́нскаму |
акія́нскай |
акія́нскаму |
акія́нскім |
| В. |
акія́нскі (неадуш.) акія́нскага (адуш.) |
акія́нскую |
акія́нскае |
акія́нскія (неадуш.) акія́нскіх (адуш.) |
| Т. |
акія́нскім |
акія́нскай акія́нскаю |
акія́нскім |
акія́нскімі |
| М. |
акія́нскім |
акія́нскай |
акія́нскім |
акія́нскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
акія́нскі океа́нский;
а. парахо́д — океа́нский парохо́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акія́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да знешняга жыцця акіяна; такі, які павінен быць на акіяне. Акіянскі вал. Акіянскі флот. Акіянскае падарожжа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.
Паўночны Ледавіты а.
2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.
○
Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.
|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.
Акіянскі флот.
Акіянічнае рыбалоўства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
океа́нский акія́нскі;
океа́нский парохо́д акія́нскі парахо́д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт.
Акіянскі л.
Паветраны л.
|| прым. ла́йнерны, -ая, -ае і ла́йнерскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́йнер, ‑а, м.
1. Вялікі акіянскі пасажырскі параход, які робіць рэйсы па пэўнаму маршруту. Акіянскі лайнер. □ Звычайна мы, дэлегаты Генеральнай Асамблеі, прыязджалі і ад’язджалі на вядомых англійскіх лайнерах або на французскіх ці італьянскіх параходах. Лынькоў.
2. Скарасны мнагамесны самалёт. Самалёт зрабіў тры пасадкі па маршруту і высадзіў Смірына далёка за Уралам. Там ён перасеў на камфартабельны лайнер другой лініі. Алешка.
[Англ. liner ад line — лінія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышвартава́цца, ‑туецца; зак.
Стаць на прычал, замацавацца швартовамі. Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі. Мележ. Акіянскі лайнер прышвартаваўся раніцаю ў порце да самага дэбаркадэра Шэрбургскага вакзала. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карабе́ль, -бля́, мн. -блі, -блёў, м.
1. Вялікае марское судна.
Ваенны к.
Акіянскі к.
2. Лятальны апарат.
Касмічны к.
◊
Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.
|| памянш. кара́блік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Пускаць папяровыя караблікі.
|| прым. карабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
○
Карабельны лес — лес з высокіх мачтавых дрэў, прыгодных для караблебудавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасто́рны, ‑ая, ‑ае.
Свабодны, не цесны. Спякотны чэрвеньскі дзень выгнаў сан-францыскіх жыхароў на акіянскі пляж. Шырокі, прасторны, ён працягнуўся на некалькі кіламетраў. Лынькоў. Дом быў прасторны, у тры высокія акны на вуліцу, з летнім жылым памяшканнем на гары. Лупсякоў. // Які няшчыльна прылягае, не вузкі (пра адзенне). — Во ўспомніў, — гаворыць .. [Грыбаль], канфузліва ўсміхаючыся і расшпільваючы свой прасторны, без пояса, шынель. Скрыган. На галаве прасторная бацькава шапка. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)