ако́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.).

Аколіцу абляцела навіна.

2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. ако́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ако́ліца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ако́ліца
Р. Ако́ліцы
Д. Ако́ліцы
В. Ако́ліцу
Т. Ако́ліцай
Ако́ліцаю
М. Ако́ліцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ако́ліца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ако́ліца ако́ліцы
Р. ако́ліцы ако́ліц
Д. ако́ліцы ако́ліцам
В. ако́ліцу ако́ліцы
Т. ако́ліцай
ако́ліцаю
ако́ліцамі
М. ако́ліцы ако́ліцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ако́ліца ж., см. вако́ліца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́ліца, ‑ы, ж.

1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.). А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З. Астапенка. Аколіцу абляцела вестка, што заўтра ля каменя будзе вялікі фэст. Пестрак. Чуў ты гоман мінскіх аколіц заводскіх? Таўбін.

2. Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Доўга стаіць, прыслухоўваецца [Яўтух] да шорахаў у садку, да рокату трактара ў полі, да вясёлых песень дзяўчат за аколіцай. Бялевіч. Гэй, пайду ж я па вуліцы У тое поле за аколіцу. Багдановіч. За аколіцай ходзяць дзяўчаты, і гукаюць красуню-вясну. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ако́ліца, укр. околиця, рус. околица, ст.-рус. околица, польск. okolica, серб.-харв. о̀колица. Наяўнасць сербскахарвацкіх паралеляў сведчыць на карысць праславянскай архаікі гэтай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збудзі́цца, збуджуся, збудзішся, збудзіцца; зак.

Разм. Прачнуцца, абудзіцца. Аколіца-аселіца Пад ногі сонцам сцелецца... Збудзіўся гаспадар! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́ліцааколіца, вуліца’ (Бяльк., Мат. Маг.). Да аколіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

окру́га уст. акру́га, -гі ж., ако́ліца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вако́ліца (БРС, Гарэц.), ваколічны (КТС). Да вакол. Гл. яшчэ аколіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)