ако́лышак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ако́лышак ако́лышкі
Р. ако́лышка ако́лышкаў
Д. ако́лышку ако́лышкам
В. ако́лышак ако́лышкі
Т. ако́лышкам ако́лышкамі
М. ако́лышку ако́лышках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ако́лышак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.

Частка некаторых галаўных убораў — абадок, да якога прымацоўваецца верх і які непасрэдна аблягае галаву.

Шапка з чырвоным аколышкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́лышак, -шка м. око́лыш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́лышак, ‑шка, м.

Абадок у некаторых мужчынскіх галаўных уборах, да якога прымацоўваецца верх. Шапкі насілі.. [настаўнікі] чорныя і белыя летнія — з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́лыш м., см. ако́лышак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ако́лыш, ‑а, м.

Тое, што і аколышак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

око́лыш ако́лышак, -шка м., ако́лыш, -ша м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)