акно́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акно́ во́кны
акны́
Р. акна́ во́кнаў
ако́н
Д. акну́ во́кнам
В. акно́ во́кны
акны́
Т. акно́м во́кнамі
М. акне́ во́кнах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́ткала, -а, мн. -ы, -кал, н. (разм.).

Тое, чым затыкаюць якія-н. адтуліны (скруткі ануч, пакулля і інш.).

Замест шыбы ў акне тарчала з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аганёк², -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м.

Пакаёвая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі.

Усё лета цвіце а. на акне.

|| прым. аганько́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ледзь, -і, ж.

Ледзяная корка, якая ўтвараецца ў выніку замярзання вады, што выйшла на паверхню, а таксама слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым-н.

Н. на акне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшмаргну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Рассунуцца, разысціся ў бакі.

Фіранка на акне расшмаргнулася.

2. Развязацца (пра тое, што было завязана).

Шнуркі расшмаргнуліся.

|| незак. расшмо́ргвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альва́с, ‑у, м.

Разм. Тое, што і альяс. На акне стаялі вазоны альвасу і аганьку. Шыловіч. Ахінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны на акне, каля акна. Нааконная разьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. Ледзь свяціцца.

У акне мігцеў скупы агеньчык.

2. Свяціць няроўным бляскам.

За лесам мігцелі языкі полымя.

3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.

Мігцелі думкі ў галаве.

|| наз. мігце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лю́фтачка ’фортка ў акне’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) узнікла ў выніку кантамінацыі лю́фцік і фортачка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асва́, ‑ы, ж.

Абл. Аса. Янук толькі гудзеў сабе пад нос, не сціхаючы, як асва ў акне, заляцеўшы ў хату. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)