ака́фіст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ака́фіст ака́фісты
Р. ака́фіста ака́фістаў
Д. ака́фісту ака́фістам
В. ака́фіст ака́фісты
Т. ака́фістам ака́фістамі
М. ака́фісце ака́фістах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ака́фіст, ‑а, М ‑сце, м.

У хрысціянскай набажэнскай літаратуры — асобны від малітоўна-хвалебных песень у гонар Хрыста, багародзіцы і святых. Чытаць акафіст. □ Айцец Варлам хвіліны чхнуць не мае, — Малебны, служыць дзень у дзень, Заказы на акафісты прымае. Корбан.

[Грэч. akathistos — літаральна такі, у час якога не сядзяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)