аканава́ць

‘асудзіць, аддаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акану́ю акану́ем
2-я ас. акану́еш акану́еце
3-я ас. акану́е акану́юць
Прошлы час
м. аканава́ў аканава́лі
ж. аканава́ла
н. аканава́ла
Загадны лад
2-я ас. акану́й акану́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час аканава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аканава́ць ’абяцаць, намеціць (= мець намер)’ (Касп.), магчыма, праславянскі архаізм. Тады да прасл. kaniti: серб.-харв. ка́нити ’мець намер’, балг. каня, макед. кани ’тс’. Параўн. яшчэ балг. каня ’запрашаць, прапанаваць’ макед. кани ’тс’ (Мартынаў, SlW, 62). Бернекер (1, 561) супастаўляе з лац. cōnor ’мець намер, намагацца’. Супраць Вальдэ-Гофман, 1, 262. Параўн. таксама Покарны, 564. Скок (2, 34) звязвае з прасл. konati, konъ (гл. канец). Неверагодна. Гл. канькаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)