ака́звацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ака́зваюся ака́зваемся
2-я ас. ака́зваешся ака́зваецеся
3-я ас. ака́зваецца ака́зваюцца
Прошлы час
м. ака́зваўся ака́зваліся
ж. ака́звалася
н. ака́звалася
Загадны лад
2-я ас. ака́звайся ака́звайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ака́зваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ака́звацца I несов.

1. ока́зываться; см. аказа́цца I;

2. страд. ока́зываться; см. ака́зваць

ака́звацца II несов.

1. (говорить что-л.) подава́ть го́лос;

2. (откликаться на зов) отзыва́ться;

1, 2 см. аказа́цца II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ака́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аказацца.

2. у знач. пабочн. ака́зваецца. Як выяўляецца, высвятляецца. Аказваецца, вечарам, калі мы палеглі спаць, з захаду насунуліся хмары і закрылі ўсё неба. Рунец. — Вось бачыш, — усміхнуўся бацька, — аказваецца, мы ўжо зразумелі адзін аднаго. Бажко.

3. Зал. да аказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аказа́цца², акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца.

Сын нарэшце аказаўся, прыслаў ліст.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аказа́цца¹, акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

1. Стаць, з’явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-, якім-н.

Мікола аказаўся добрым настаўнікам.

Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.

2. Апынуцца дзе-н., у якім-н. месцы, трапіць куды-н.

Дырэктар аказаўся на сходзе.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці.

Добра, што з сабою аказаліся грошы.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буры́цца, бурыцца; незак.

Разм.

1. Разбурацца, рушыцца, развальвацца. // перан. Разбурацца, аказвацца нежыццёвым.

2. Зал. да бурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схематызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца), аказацца (аказвацца) схематызаваным.

2. толькі незак. Зал. да схематызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ока́зываться

1. (выясняться, обнаруживаться) ака́звацца, выяўля́цца;

ока́зывается, мы учи́лись в одно́й шко́ле ака́зваецца, мы вучы́ліся ў адно́й шко́ле; см. оказа́ться 1;

2. страд. ака́звацца; см. ока́зывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгукацца, адклікацца, адзывацца, абзывацца, аказвацца □ падаваць голас

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; незак.

1. Паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём.

Дровы гараць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзейнічаць, быць у спраўнасці (пра тое, што дае полымя, святло).

Пліта гарыць.

3. Траціць усё набытае з прычыны пажару, аказвацца пагарэльцам.

Нашы родзічы два разы гарэлі.

4. Быць у ліхаманкавым стане.

Дзіця ўсю ноч гарэла.

5. Чырванець ад прыліву крыві.

Г. ад сораму.

Вушы гараць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ззяць, блішчаць, выдзяляцца яркім колерам.

На сонцы гарэлі гронкі рабіны.

Вочы гараць ад крыўды.

7. перан., чым. Зазнаваць якое-н. моцнае пачуццё.

Г. нянавісцю.

8. перан. Поўнасцю аддавацца рабоце, ідэі і пад.

Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным, прэць.

Сена гарыць у копах.

Пасевы гараць.

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Хутка зношвацца, рвацца (пра адзенне, абутак).

На дзетках хутка гарыць адзежа.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Быць пад пагрозай зрыву па прычыне спазнення, упушчэння тэрмінаў.

План гарыць.

Пуцёўка гарыць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Цвісці (пра агуркі, гарбузы і пад.).

Агуркі пачалі г.

Вока (зуб) гарыць на што (разм.) — вельмі хочацца мець што-н.

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць (разм.) — выказванне раздражнення, абурэння чым-н.

Гарыць душа (сэрца) у каго, чыя (чыё) (разм.) — хто-н. вельмі ўсхваляваны, узбуджаны.

Гарыць зямля пад нагамі ў каго — пра небяспечнае становішча для каго-н., у сувязі з чым прыходзіцца ўцякаць.

На злодзеі шапка гарыць (разм.) — гавораць пра таго, хто міжвольна сам выдае сябе ў тым, што больш за ўсё імкнецца ўтаіць.

Не гарыць (разм.) — няма патрэбы ў спешцы.

Работа (усё) гарыць у руках у каго (разм., адабр.) — работа ідзе добра, хутка.

Скура гарыць на кім (разм., неадабр.) — пра залішне рухавага, неспакойнага чалавека.

Як мокрае гарыць (разм., неадабр.) — вельмі марудна.

|| зак. згарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́ (да 1, 3, 8 і 9 знач.).

|| наз. гарэ́нне, -я, н. (да 1, 2, 6, 8, 9 і 12 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)