азнаменава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мяну́ецца; зак., чым.

Стаць знамянальным дзякуючы чаму-н.

Гэты год азнаменаваўся шэрагам важных падзей.

|| незак. азнамяно́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азнаменава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. азнамяну́ецца азнамяну́юцца
Прошлы час
м. азнаменава́ўся азнаменава́ліся
ж. азнаменава́лася
н. азнаменава́лася

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азнаменава́цца сов. ознаменова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азнаменава́цца, ‑мянуецца; зак., чым.

Стаць знамянальным, дзякуючы чаму‑н. 1928–1932 гг. у гісторыі саўгаснага будаўніцтва азнаменаваліся распаўсюджваннем сярод працаўнікоў саўгасаў масавага сацыялістычнага спаборніцтва, ударніцтва і таварыскай узаемадапамогі ў розных іх фермах. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ознаменова́ться азнаменава́цца, адзна́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азнамяно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азнаменавацца.

2. Зал. да азнамяноўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Адзначыць сябе, сваё прозвішча ў спісе; зарэгістравацца. Трэба, каб Валера ўжо адзначыўся [у касе] і ехаў далей, а ён яшчэ і сюды не прыбыў. Місько.

2. Стаць прыкметным; абазначыцца, выявіцца. Вочы яе [бабкі] ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутранае перакананне ў сіле сва[ёй] здольнасці. Колас.

3. Азнаменавацца чым‑н. Перадмайскія дні адзначыліся новымі працоўнымі поспехамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)