аза́ртны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аза́ртны |
аза́ртная |
аза́ртнае |
аза́ртныя |
| Р. |
аза́ртнага |
аза́ртнай аза́ртнае |
аза́ртнага |
аза́ртных |
| Д. |
аза́ртнаму |
аза́ртнай |
аза́ртнаму |
аза́ртным |
| В. |
аза́ртны (неадуш.) аза́ртнага (адуш.) |
аза́ртную |
аза́ртнае |
аза́ртныя (неадуш.) аза́ртных (адуш.) |
| Т. |
аза́ртным |
аза́ртнай аза́ртнаю |
аза́ртным |
аза́ртнымі |
| М. |
аза́ртным |
аза́ртнай |
аза́ртным |
аза́ртных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прайгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ешся; зак.
Апынуцца ў пройгрышы, прайграць у азартныя гульні многа грошай.
|| незак. прайграва́цца, -раю́ся, -рае́шся, -рае́цца; -раёмся, -раяце́ся, -раю́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аза́ртны, ‑ая, ‑ае.
Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.
1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.
З. курэнне.
З. ірваць кветкі на клумбах.
2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.
З. прапаганду вайны.
З. азартныя гульні.
|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. забаро́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.
Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапусці́ць сов.
1. в разн. знач. допусти́ть; (возможное — ещё) предположи́ть;
д. памы́лку — допусти́ть оши́бку;
д. да ко́нкурсу — допусти́ть к ко́нкурсу;
д. да хво́рага — допусти́ть к больно́му;
д. аза́ртныя гу́льні — допусти́ть аза́ртные и́гры;
2. (приладить) подогна́ть, пригна́ть;
д. ако́нную ра́му — подогна́ть (пригна́ть) око́нную ра́му
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)