ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.

1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

Чалавек ажывіўся, павесялеў.

Гутарка ажывілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.

Сход ажывіўся.

Работа ажывілася.

|| незак. ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ажыўлю́ся ажы́вімся
2-я ас. ажы́вішся ажы́віцеся
3-я ас. ажы́віцца ажы́вяцца
Прошлы час
м. ажыві́ўся ажыві́ліся
ж. ажыві́лася
н. ажыві́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час ажыві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ажыві́цца сов. оживи́ться;

твар ~ві́ўся — лицо́ оживи́лось;

размо́ва ~ві́лася — разгово́р оживи́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.

1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.

2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.

3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.

4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрылі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Прасякнуцца душэўным уздымам; натхніцца; ажывіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да ажывіцца.

2. Зал. да ажыўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ажыўляць — ажывіць і ажыўляцца — ажывіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

1. Перастаць спаць, прабудзіцца.

Дзіця прачнулася рана.

У грудзях прачнулася нянавісць (перан.).

2. перан. Ажывіцца, прыйсці ў рух.

Вёска прачнулася.

|| незак. прачына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыўля́цца несов.

1. оживля́ться; см. ажыві́цца;

2. страд. оживля́ться; воскреша́ться; см. ажыўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оживи́ться в разн. знач. ажыві́цца, стаць жва́вым;

рабо́та оживи́лась рабо́та ажыві́лася;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)