адыхо́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Селянін, які часова сыходзіў з вёскі на сезонныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адыхо́днік адыхо́днікі
Р. адыхо́дніка адыхо́днікаў
Д. адыхо́дніку адыхо́днікам
В. адыхо́дніка адыхо́днікаў
Т. адыхо́днікам адыхо́днікамі
М. адыхо́дніку адыхо́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адыхо́днік м., ист. (уходящий на сезонные работы) отхо́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыхо́днік, ‑а, м.

Селянін, які часова ідзе з вёскі на пабочныя заработкі. [Антон:] — Людзей многа прыбавілася ў вёсцы, розныя адыходнікі дадому вярнуліся. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отхо́дник ист. адыхо́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхо́днік, ‑а, м.

Тое, што і адыходнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхо́днік м., разг., см. адыхо́днік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)