адыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Далейшай гульнёй вярнуць прайгранае.

2. і без дап. Скончыць іграць.

Адыграць ролю — аказаць уплыў, уздзеянне.

|| незак. ады́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ады́грыш, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыгра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адыгра́ю адыгра́ем
2-я ас. адыгра́еш адыгра́еце
3-я ас. адыгра́е адыгра́юць
Прошлы час
м. адыгра́ў адыгра́лі
ж. адыгра́ла
н. адыгра́ла
Загадны лад
2-я ас. адыгра́й адыгра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адыгра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адыгра́ць сов.

1. (вернуть проигранное) отыгра́ть;

2. (кончить играть) отыгра́ть;

мы ўжо ~ра́лі — мы уже́ отыгра́ли;

3. (роль в каком-л. деле) сыгра́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.

2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.

•••

Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отыгра́ть сов. адыгра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ады́грыш, -у, м. (разм.).

1. гл. адыграцца, адыграць.

2. Што-н. адыгранае (грошы, рэчы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыгра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адыграць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ады́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адыграць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыгра́ны

1. оты́гранный;

2. сы́гранный;

1, 2 см. адыгра́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).

Каманда хацела а.

2. перан. Умела выйсці з няёмкага становішча (разм.).

А. жартам.

3. Спагнаць злосць на кім-н.

Хацелі адыграцца на нас — але не ўдалося!

|| незак. ады́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ады́грыш, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)