адыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Далейшай гульнёй вярнуць прайгранае.

2. і без дап. Скончыць іграць.

Адыграць ролю — аказаць уплыў, уздзеянне.

|| незак. ады́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ады́грыш, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)