адчыні́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адчыню́ |
адчы́нім |
| 2-я ас. |
адчы́ніш |
адчы́ніце |
| 3-я ас. |
адчы́ніць |
адчы́няць |
| Прошлы час |
| м. |
адчыні́ў |
адчыні́лі |
| ж. |
адчыні́ла |
| н. |
адчыні́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адчыні́ |
адчыні́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адчыні́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адчыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены; зак., што.
Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад у якое-н. памяшканне (пасудзіну і пад.), зрабіць даступнай унутраную ці знешнюю прастору.
А. акно.
А. кубел.
|| незак. адчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адчыні́ць сов.
1. (дверь, окно, шкатулку и т.п.) откры́ть; отвори́ть;
2. (наглухо заделанное) отку́порить;
3. (театр, школу, собрание и т.п.) см. адкры́ць;
◊ а. дзве́ры — (перад кім) откры́ть дверь (кому)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адчыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.
1. Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад, пройма ў якое‑н. памяшканне, у якую‑н. пасудзіну і пад., зрабіць даступнай унутраную або знешнюю прастору; адкрыць; проціл. зачыніць. Адчыніць хату. □ Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое меншых яго братоў, Алесь і Юрка. Колас. // Зняць накрыўку; адвесці дзверы і пад. Адчыніць вароты. □ Данік не вытрымаў, узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны. Брыль. // Пусціць у памяшканне, даць увайсці каму‑н. [Рыгор] падняўся на ўсходы да свае кватэры і пазваніў. Ніхто не з’яўляўся адчыніць. Гартны.
2. Тое, што і адкрыць (у 3 знач.). Падабраўшы з сваіх «хлопаў» хлапцоў і дзяўчат, [пан Вашамірскі] адчыніў у сябе студыю. Бядуля. [Андрэй:] — Часцей заязджайце, ды, калі можна, кніжак і газетак нам сюды прышліце: на гэту зіму школку думаем адчыніць. Чарот.
•••
Адчыніць дзверы — а) даць шырокую дарогу для свабоднага паступлення куды‑н., стварыць спрыяльныя ўмовы; б) зайсці, наведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адчыні́ць ’адкрыць’ (Нас., КТС, БРС), адчыняць ’расчыняць (дзверы, вокны)’ (Нас.). Гл. чыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.).
Адчыніць дзверы н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бага́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы.
Адчыніць б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прачыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак., што.
Не поўнасцю адчыніць.
П. дзверы.
|| незак. прачыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паадчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.
Адчыніць усё, многае або што-н. у многіх месцах.
П. вокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отвори́ть сов. адчыні́ць, мног. паадчыня́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)