адча́ліць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адча́лю |
адча́лім |
| 2-я ас. |
адча́ліш |
адча́ліце |
| 3-я ас. |
адча́ліць |
адча́ляць |
| Прошлы час |
| м. |
адча́ліў |
адча́лілі |
| ж. |
адча́ліла |
| н. |
адча́ліла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адча́ль |
адча́льце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адча́ліўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адча́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Адвязаць (прычал; спец.).
А. канат.
2. Адплысці ад берага.
Ад берага адчаліў паром.
3. перан. Адправіцца, паехаць куды-н.
Заўтра ж адчалю ў Мінск.
|| незак. адча́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адча́льванне, -я, н. (да 2 знач.) і адча́л, -у, м. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адча́ліць сов., в разн. знач. отча́лить;
а. кане́ц — отча́лить коне́ц;
парахо́д ~ліў — парохо́д отча́лил
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Адвязаць прычал.
2. Адплысці ад берага (аб суднах, лодках і пад.). Воддаль, выбраўшы момант, каб не замінаць руху буксіраў, ад берага адчаліў паром з калгасным грузавіком. Ракітны. // перан. Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. [Марынка:] — Ты думаеш, я намерваюся доўга заставацца тут? Заўтра ж адчалю ў Мінск. Хадкевіч. У горадзе Камені жыла .. родная сястра [Басько] — доктар, і ён адчаліў туды, Дзе не так даўно, як было чуць у вёсцы, яны сумесна купілі дом. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отча́лить сов.
1. (отвязать) мор. адча́ліць;
2. (отплыть) адча́ліць, адплы́сці, адплы́ць, ад’е́хаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адча́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адчаліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчальваць — адчаліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчальваць — адчаліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адчальваць (гл. адчаліць у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́львацца несов., возвр., страд. отча́ливаться; см. адча́ліцца, адча́ліць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)